Беларуская Служба

Міхал Дворчык пра групу палякаў, якая намаглася пашкодзіць агароджу на польска-беларуская мяжы: Паводзяць сябе, як ідыёты

30.08.2021 10:21
Учора у каля вёскі Уснаж Гурны памежнікі і вайскоўцы затрымалі трынаццаць чалавек, якія знішчалі агароджу на польска-беларускай мяжы.
Żołnierze na granicy polsko-białoruskiej
Żołnierze na granicy polsko-białoruskiejForum/Michal Kosc

Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхаіл Дворчык заявіў, што знішчэнне засек на мяжы з Беларуссю – гэта напад на бяспеку польскай дзяржавы. Палітык назваў такія дзеянні скандальным і непрымальным:

-Мне цяжка паверыць, што гэта мэтанакіраваны сабатаж. Мне хочацца выкарыстаць такі тэрмін, што гэтыя людзі паводзяць сябе, як ідыёты. Яны дзейнічаюць на шкоду ўласнай дзяржавы і на карысць рэжыму Лукашэнкі. Спадзяюся, яны сутыкнуцца з адпаведнымі наступствамі сваіх дзеянняў.

Учора днём у каля вёскі Уснаж Гурны памежнікі і вайскоўцы затрымалі групу з трынаццаці чалавек, якая знішчала агароджу на польска-беларускай мяжы. Абсталяваныя інструментамі, яны намагаліся перарэзаць калючы дрот, збудаваны там для абароны ад наплыву нелегальных мігрантаў. Затрыманыя 13 чалавек, у тым ліку дванаццаць палякаў і адзін грамадзянін Нідэрландаў. Яны былі перададзеныя ў рукі паліцыі.

Прэс-сакратар памежнай варты Польшчы Анна Міхальска пацвердзіла, што сярод затрыманых быў Барташ Крамэк, кіраўнік Рады «Фонду адкрытага дыялогу». Некалькі дзён таму намеснік міністра замежных спраў Павел Яблоньскі падаў апавяшчэнне ў пракуратуру з нагоды апублікаванага ў выданні Gazeta Wyborcza артыкула аўтарства Крамэка, у якім ён заклікае да нічшчэння агароджы на польска-беларускай мяжы.

iar/эж


За суткі польскія памежнікі зафіксавалі 61 спробу нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі

29.08.2021 17:28
На гэтым месяцы адбылося 3 250 гэткіх спробаў, паведаміла польская Памежная служба.