Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда ўвёў надзвычайнае становішча ў памежнай зоне з Беларуссю

02.09.2021 15:27
Рашэнне звязанае з ростам колькасці мігрантаў, якія незаконна спрабуюць перасячы польскую мяжу з тэрыторыі Беларусі.
Прэзідэнт Анджэй Дуда PAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Анджэй Дуда ўвёў надзвычайнае становішча ў памежнай зоне. Яно будзе дзейнічаць у паласе шырынёй у 3 кіламетры ад мяжы з Беларуссю, тэрмінам да 30 дзён.

У прыватнасці надзвычайнае становішча будзе датычыць 183 населеных пунктaў, з якіх 115 у Падляшскім і 68 у Люблінскім ваяводствах.

Рашэнне звязанае з ростам колькасці мігрантаў, якія незаконна спрабуюць перасячы польскую мяжу з тэрыторыі Беларусі. Раней падобнае рашэнне ўвялі ўлады Літвы і Латвіі.

IAR/аз