Віцэ-прэмʼер, міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў заявіў, што Польшча гатовая прыняць хвалю бежанцаў з Украіны. Ён дадаў, што праца ў гэтай галіне вядзецца ўжо шмат тыдняў.
Генрык Кавальчык (Henryk Kowalczyk) паведаміў, што месцы для ўцекачоў ужо падрыхтаваныя:
- Мы гатовыя прыняць хвалю бежанцаў з Украіны, нават раптоўную. Гатовая мяжа, Памежная служба; падрыхтаваныя месцы дыслакацыі на тэрыторыі краіны, забяспечанае харчаванне і медыцынская апека.
Віцэ-прэмʼер дадаў, што ў Польшчы шмат задач у сувязі з уварваннем Расеі ва Украіну. Гэта, як дыпламатычныя дзеянні, так і праца над санкцыямі супраць Расіі.
Нагадваем, польскі бок заявіў, што будзе патрабаваць увядзення самых жорсткіх абмежаванняў супраць Расіі.
IAR/аз