Беларуская Служба

Горад Пярэмышль стаў перавалачным пунктам для тысяч уцекачоў з Украіны

26.02.2022 08:46
На чыгуначным вакзале дзейнічае пункт прыёму.
Украінкіфота: PAP/Darek Delmanowicz

У Польшчу прыбываюць уцекачы з Украіны. Мэр Пярэмышля (Przemyśl) Войцех Бакун паведаміў, што за апошнія два дні, а менавіта ў чацвер Расія напала на Украіну, у горад па чыгунцы дабраліся ад 8 да 9 тысяч чалавек.

На чыгуначным вакзале дзейнічае пункт прыёму. Пярэмышль з’яўляецца важным перавалачным пунктам для многіх людзей, якія выехалі з Украіны – кажа мэр горада.

- Каля 90% гэтых людзей добра ведаюць, што рабіць. Яны купляюць квіткі на цягнікі і едуць далей – у Вроцлаў, Кракаў, Варшаву, Познань – да сваіх сваякоў, сяброў, знаёмых. Ёсць людзі, якія чакаюць аўтобусаў, якія мы падстаўляем. У перавалачным пункце можна пераначаваць, атрымаць медычную і псіхалагічную дапамогу. Мы прапануем таксама харчаванне і сухія пайкі ўцекачам, чым яны ахвотна карыстаюцца.

Паводле звестак ААН, з чацвярга Украіну пакінулі больш за 50 тысяч чалавек.

IAR PR/нг