Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі (Rafał Trzaskowski) увёў бясплатны праезд на грамадскім транспарце для ўкраінцаў. «Мы хочам дапамагчы нашым украінскім сябрам і аблегчыць ім пошук сваіх сваякоў і сяброў пасля прыезду ў Варшаву», – напісаў кіраўнік сталіцы ў Twitter.
Міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык паведаміў сёння, што цягнікі PKP Intercity будуць бясплатныя для грамадзян Украіны на працягу наступных чатырох тыдняў. Рашэнне прынята для таго, каб ім было лягчэй перамяшчацца па Польшчы.
IAR PR/нг