Беларуская Служба

Польская медыцынская місія адпраўляе ва Украіну першы транспарт

27.02.2022 08:20
З кожнай хвілінай маштабы гуманітарнага крызісу ва Украіне растуць.
    , .
Збор сродкаў на дапамогу Украіне, Люблін.PAP/Karol Zienkiewicz

Першы транспарт з медыцынскай дапамогай, арганізаваны Польскай медыцынскай місіяй і Польскай гуманітарнай камандай, адпраўляецца ва Украіну. Як паведаміла Малгажата Алясіньска-Харт(Małgorzata Olasińska-Chart) з Польскай медыцынскай місіі, з кожнай хвілінай маштабы гуманітарнага крызісу ва Украіне растуць, а спіс тэрміновых патрэбаў становіцца даўжэйшым. Не хапае перавязачных матэрыялаў, сродкаў аховы для медперсаналу, мяшкоў на кроў:

-З першым транспартам мы накіроўваемся на мяжу ў Красценка. З Івана-Франкоўска пад'едуць да нас медыцынскія выратавальнікі з Украінскага чырвонага крыжа і Цэнтра дапамогі. Мы перадамо ім груз. Неадкладна мы пачынаем наступныя пакупкі сродкаў, каб праз некалькі дзён зноў накіравацца на мяжу з дапамогай.

Польская медыцынская місія і Польская гуманітарная каманда праводзяць збор грошай на закупку сродкаў медыцынскай дапамогі для ўкраінцаў.

IAR/аз

У Варшаве ўводзяць бясплатны праезд для ўкраінцаў

26.02.2022 15:19
«Мы хочам дапамагчы нашым украінскім сябрам і аблегчыць ім пошук сваіх сваякоў і сяброў пасля прыезду ў Варшаву».