Беларуская Служба

Бежанцы з Украіны змогуць бясплатна прывіцца супраць COVID-19 у Польшчы

07.03.2022 14:02
Мінздароўя сочыць за тым, ці рост хвалі бежанцаў з Украіны не прычыніцца да росту колькасці новых каранавірусных інфекцый у Польшчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.shutterstock.com/Komsan Loonprom

Уцекачы з Украіны змогуць бясплатна прывіцца супраць COVID-19 у Польшчы або прайсці тэст на наяўнасць каранавіруса. Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) падкрэсліў, што ўкраінцы могуць бясплатна зрабіць тэст на наяўнасць каранавіруса ў тых жа месцах, дзе i палякі:

- Тэндэнцыя да зніжэння колькасці новых выпадкаў інфекцыі працягваецца, хоць яна ўжо не такая выразная, як раней. Тым не менш, новых выпадкаў менш. Аднак надалей мы павінны ўважліва сачыць за тым, ці ў сувязі з ростам хвалі ўцекачоў з Украіны не адбудзецца рост колькасці новых каранавірусных інфекцый.

За мінулы дзень у Польшчы былі зарэгістраваныя 5 587 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Гэта на 15 працэнтаў менш, чым тыдзень таму. З-за COVID-19 памерлі шэсць чалавек.

IAR/аз