Беларуская Служба

Польшча адмяняе маскі, каранцін, таксама для прыезджых

24.03.2022 10:19
Змены будуць дзейнічаць з 28 сакавіка.
   .
Міністр аховы здароўя А.Нядзельскі PAP/Paweł Supernak

Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі заявіў аб частковым змякчэнні санітарных абмежаванняў у Польшчы. З 28 сакавіка адмяняецца абавязак нашэння масак. Ён захаваецца толькі ў медыцынскіх установах.

Таксама будзе адменена хатняя ізаляцыя і каранцін – як па месцы жыхарства, так і ў дачыненні да людзей, якія прыязджаюць у Польшчу.

Змены звязаны са зніжэннем сярэднетыднёвай колькасці інфекцый. Міністр паведаміў, што за мінулы дзень у Польшчы было зафіксавана 8994 заражэння каранавірусам. Гэта на 26% менш, чым тыдзень таму.

На думку кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, сітуацыя ў Польшчы не павінна істотна пагоршыцца з'яўленнем у нашай краіне вялікай групы ўцекачоў з Украіны.

ав