Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Польшчы назваў генацыдам злачынствы, учыненыя расейскімі жаўнерамі на тэрыторыі Украіны

04.04.2022 10:20
Кіраўнік польскага ўраду падкрэсьліў, што ўсе злачынствы павінны быць асуджаныя.
Матэвуш Маравецкі PAP/Marcin Obara

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі назваў генацыдам злачынствы, учыненыя расейскімі жаўнерамі на тэрыторыі Украіны. У прыватнасці, ён указаў на жорсткія забойствы мірных жыхароў у гарадах пад Кіевам, акупаваных на некалькі дзесяткаў дзён расійскімі войскамі.

Кіраўнік польскага ўраду падкрэсьліў, што ўсе злачынствы павінны быць асуджаныя.

-Гэтыя крывавыя масакрычныя злачынствы, якія здзяйсняюць расійскія жаўнеры, павінны быць названыя наўпрост. Гэта генацыд. Гэтае злачынства павінна быць асуджана як генацыд. Мы павінны разам громка казаць пра гэтыя злачынствы і супрацьдзейнічаць ім.

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заклікаў лідараў Еўрасаюза рэалізаваць меры, якія спыняць расійскую ваенную машыну і прывядуць да канфіскацыі расійскіх актываў, якія захоўваюцца на Захадзе.

ав

Рускія захопнікі здзяйснялі масавыя страты на Кіеўшчыне

03.04.2022 17:31
«Мы знайшлі абгарэлы трупы. Як быццам нехта спрабаваў схаваць сляды свайго злачынства, але ў яго не хапіла часу, каб зрабіць гэта як след».