Міністр сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Маланг паведаміла, што з пачатку вайны ў Польшчы пачалі працаваць 100 тысяч украінцаў.
Міністр Малёнг сказала, што спецзакон дае ўкраінцам лёгкі доступ да польскага рынку працы. «Грамадзяне Украіны могуць карыстацца курсамі – гэта перш за ўсё вывучэнне польскай мовы, яны могуць мець стажыроўкі, курсы на перакваліфікацыю. Таксама яны могуць выкарыстоўваць розныя формы актывацыі, якія рыхтуюць дзяржаўныя службы занятасці», – сказала міністр.
Учора Сейм працягнуў на 60 дзён дапамогу палякам, якія прынялі пад свой дах грамадзян Украіны. Урад выдзеліў на гэтую мэту мясцовым органам улады 430 мільёнаў злотых.
ав