Беларуская Служба

За суткі ў Польшчы былі выяўленыя 4 827 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі

20.08.2022 14:25
У тым ліку 789 чалавек заразіліся каранавірусам чарговы раз, паведамляюць урадавыя крыніцы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

За суткі былі зафіксаваныя 4 827 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, у тым ліку 789 паўторных. 21 чалавек памёр, паведамляюць урадавыя сайты. Праведзеныя былі 12 682 тэсты на наяўнасць віруса SARS-CoV-2.

Усяго з 4 сакавіка 2020 года, калі ў Польшчы быў выяўлены першы выпадак заражэння SARS-CoV-2, былі пацверджаныя 6 142 917 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Ад COVID-19 памёр 116 881 чалавек.
Нагадваем, зараз у Польшчы надалей дзейнічае стан эпідэмічнай пагрозы.

PAP/аз