Украінскі дзяржаўны сэрвісны цэнтр «Дакумент», які працуе ў Варшаве, выдаў з канца чэрвеня больш за 25 тысяч пашпартоў і пасведчанняў асобы ўкраінцам. Многія ўкраінцы, якія перасякалі мяжу з Польшчай, не мелі ніякіх дакументаў. Як паведаміла старшыня Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны Наталля Навуменка, у адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем, украінцы без пасведчання асобы могуць аформіць дакумент у Польшчы.
- Польшча – першая краіна, дзе такія дакументы можна атрымаць праз установу «Дакумент», дзе знаходзіцца ўкраінская міграцыйная служба. Мы пачалі працу ў Варшаве 29 чэрвеня гэтага года. Толькі за 2 месяцы мы выдалі 25 тысяч дакументаў.
З 24 лютага мяжу з Польшчай перасеклі амаль шэсць мільёнаў украінцаў. Як інфармуе Памежная служба Польшчы, у адваротным напрамку выехалі амаль 4 мільёны ўкраінцаў.
IAR PR/нг