Беларуская Служба

Палякі рэфармуюць сістэмы дапамогі анкалагічным хворым

13.10.2022 10:01
Гаворка ідзе, між іншым, пра ліквідацыю няроўнасці ў доступе да анкалагічнай дапамогі ў паасобных рэгіёнах краіны.
Здымак мае ілюстрацыйны характарParentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нацыянальная анкалагічная сетка неабходная для паляпшэння якасці і роўнага доступу да лячэння рака. Закон па гэтай справе павінен уступіць у сілу 1 студзеня будучага года. Новая арганізацыйная структура аб'яднае бальніцы рэгіянальнага ўзроўню ў сетку, якая палепшыць дыягностыку і лячэнне анкалагічных хворых.

Старшыня Нацыянальнай рады па анкалогіі прафэсар Адам Мацейчык(Adam Maciejczyk) кажа, што Нацыянальная анкалагічная сетка будзе садзейнічаць комплекснаму медыцынскаму абслугоўванню пацыентаў з невялікіх гарадоў:

- Яна павінна кампенсаваць няроўнасць у доступе да анкалагічнай дапамогі і даследаванняў у выпадку пацыентаў з меншых гарадкоў, якія не заўсёды маюць доступ да анколага, а калі нават ёсць шпіталь, у якім займаюцца анкалогіяй, то не заўсёды комплексна.

Нацыянальная анкалагічная сетка зʼяўляецца часткай праграмы ЕС па барацьбе з ракам, то бок па паляпшэнню прафілактыкі, доступу да лячэння і стварэнню сеткі цэнтраў комплекснага лячэння рака.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Вірус RS вельмі небяспечныя для дзяцей, перасцерагаюць эксперты

06.10.2022 07:45
Маленькія дзеці часцей за ўсё заражаюцца згаданым вірусам ад іншых членаў сям'і.