Даследаванні праводзяцца там ужо другі раз, расказвае доктар Анджэй Асоўскі (Andrzej Ossowski) з генетычнай базы дадзеных ахвяраў таталітарызмаў Паморскага медычнага ўніверсітэту.
- Вывучэнне знойдзеных на тэрыторыі лагера матэрыялаў паказвае, што ў лагеры для ваеннапалонных панавалі ўмовы, якія прыводзілі да вынішчэння людзей. Мы абвяргаем заявы, што ў гэтых лагерах не было масавых забойстваў. Мы ведаем, што масавыя злачынствы там адбываліся.
Знойдзеныя шкілеты падлягаюць далейшаму аналізу антраполагаў, падкрэслівае археолаг Філіп Попэк, які працуе на месцы раскопак.
- На папярэднім этапе даследаванняў можа спрабаваць вызначыць пол, узрост, пераломы касцей ахвяр. Потым мы вывучаем генетычны матэрыял, каб вызначыць сваяцтва з канкрэтнай сям'ёй.
Работы на месцы былога лагера ваеннапалонных працягнуцца да канца кастрычніка.
Шталаг II-Д на тэрыторыі Старгарду быў адным з найбуйнейшых лагераў ваеннапалонных у Трэцім Рэйху. Ён існаваў у гадах 1939-1945. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца папраўчая ўстанова.
IAR/яс