Беларуская Служба

Муніцыпальная паліцыя выкарыстоўвае прыборы начнога бачання супраць «могілкавых гіен»

26.10.2022 11:11
Тэхніка дапамагае змагацца з хваляй крадзяжоў – традыцыйнай з’явы падчас Свята памерлых.
Могілкіjozefbabij/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прыборы начнога бачання выкарыстоўвае муніцыпальная паліцыя ў Варшаве супраць гэтак званых «могілкавых гіен», то бок зладзеяў, якія крадуць свечкі і вянкі з магілаў. Напярэдадні Свята памерлых паліцыянты праводзяць інтэнсіўныя мерапрыемствы па паляпшэнні бяспекі на сталічных могілках. У рамках кампаніі «Гіена» яны патрулююць некропалі таксама ўначы з выкарыстаньнем прыбораў начнога бачання, кажа старшы інспектар Ежы Ябрашка(Jerzy Jabraszko) з муніцыпальнай паліцыі Варшавы:

- У святочным перыядзе традыцыйна фіксуецца павялічаная актыўнасць зладзеяў – «могілкавых гіен». Яны не толькі крадуць свечкі і вянкі з магілаў нашых блізкіх. У гэтым часе, на тэрыторыі некраполіяў, актыўна дзейнічаюць таксама кішэнныя зладзеі. У асобаў, якія наведваюць у гэтым часе могілкі, яны спрабуюць пакрасці кашалёк або дакументы.

1 лістапада варта чакаць змены ў арганізацыі дарожнага руху вакол многіх могілак. Варта раней даведацца аб размяшчэнні стаянак вакол некраполіяў або наогул выбраць грамадскі транспарт.

IAR/аз

Паліцыя Польшчы распачала акцыі «Гіена» і «Зніч»

22.10.2022 17:06
Мерапрыемствы па акцыі «Гіена» гарадскія варты будуць праводзіць у вячэрні і начны час з прыборамі начнога бачання.