Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы запэўніў, што праблем з фінансаваннем першай польскай АЭС не будзе

03.11.2022 21:18
На днях стала вядома, што першую атамную электрастанцыю ў Польшчы пабудуе амерыканскі канцэрн Westinghouse.
 .
Атамная электрастанцыя. Ілюстрацыйны здымак mareksaroch.cz/ Shutterstock

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі запэўніў, што праблем з фінансаваннем будаўніцтва АЭС у Польшчы не будзе. Кіраўнік польскага ўраду паведаміў, што ЗША абавязаліся задзейнічаць уласны капітал для рэалізацыі інвестыцыі.

Акрамя амерыканскіх партнёраў, паводле слоў Матэвуша Маравецкага, існуе цэлы спіс жадаючых падключыцца да будаўніцтва АЭС у Польшчы. Паводле прэмʼера, «жадаючых прафінансаваць гэтую інвестыцыю стаіць цэлая чарга».

На днях стала вядома, што першую атамную электрастанцыю ў Польшчы пабудуе амерыканскі канцэрн Westinghouse. Чакаецца, што будаўніцтва абʼекта пачнецца праз 4 гады, а яго першы рэактар будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў 2033 годзе. Кошт інвестыцыі ацэньваецца прыкладна ў 20 млрд долараў ЗША.

У сваю чаргу другую польскую АЭС пабудуе карэйскі канцэрн KHNP (Korea Hydro & Nuclear Power). У дадзеным выпадку АЭС плануецца запусціць таксама ў 2033 годзе.

Акрамя амерыканскай і карэйскай кампаній з прапановай пабудаваць АЭС у Польшчы выступіў французскі канцэрн EDF, аднак яго прапанова не была выбраная польскім урадам.

вс