Сенат абвясціў 2023 год Годам памяці герояў Варшаўскага гета. Пастанова была прынята аднагалосна. У наступным годзе будзе адзначацца 80-я гадавіна паўстання ў Варшаўскім гета.
У дакуменце, які зачытала сенатар Галіна Беда, нагадвалася, што «ў створаным у 1940 годзе Варшаўскім гета немцы заключылі больш за 400 тысяч габрэяў, дзясяткі тысяч з іх памерлі ад хвароб і голаду».
«22 ліпеня 1942 года немцы пачалі маштабную дэпартацыю вязняў гета ў нямецкі лагер смерці ў Трэблінцы, у выніку якой загінулі амаль 300 тысяч варшаўскіх габрэяў», – гаворыцца ў пастанове Сената.
У дакуменце нагадваецца, што «19 красавіка 1943 г. габрэі Варшавы пачалі ўзброеную барацьбу супраць немцаў».
Сенат таксама звярнуў увагу на адукацыю маладога пакалення палякаў, якoе павіннa ведаць пра паўстаннe ў Варшаўскім гета і герояў, якія ў ім змагаліся.
IAR/аз