Намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы запэўніў, што польскія ўстановы гатовыя прымаць і часова захоўваць культурныя творы з Украіны. Яраслаў Селін(Jarosław Sellin) паведаміў, што некаторыя з іх ужо знаходзяцца ў Польшчы, у тым ліку карціна Яцэка Мальчэўскага са львоўскай калекцыі, якую можна пабачыць у Нацыянальным музеі ў Познані:
- Мы падрыхтавалі месца ў музеях, бібліятэках і архівах. Яны гатовыя прыняць рухомыя калекцыі, калі ўкраінцы вырашаць пра іх эвакуацыю. Пакуль яны робяць гэта рэдка. Хутчэй за ўсё, украінцы дыслакуюць іх у больш бяспечных месцах на тэрыторыі Украіны. Мы дапамагаем таксама складаць спісы ўсіх знішчаных расіянамі помнікаў гісторыі на тэрыторыі Украіны.
Намеснік кіраўніка Мінкультуры і нацыянальнай спадчыны дадаў, што Польшча плануе дапамагчы ўкраінцам у аднаўленні разбураных помнікаў гісторыі пасля заканчэння вайны.
IAR/аз