Польскі мастацкі фільм «Іа» (польская назва IO) атрымаў афіцыйную намінацыю на прэмію «Оскар». Кінакарціна рэжысёра Ежы Скалімоўскага з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Польшчы і Італіі ды будзе змагацца за кінапрэмію ў катэгорыі найлепшага замежнага фільму.
Іа – гэта шэрае асляня з меланхалічнымі вачамі, які на сваім шляху сустракае добрых і злых людзей, адчувае радасць і боль, трапляе ў добрыя і кепскія сітуацыі. У фільме свет паказаны вачамі асляняці.
У фільме іграюць польскія і італьянскія акцёры.
Сусветная прэм’ера кінастужкі адбылася ў маі мінулага года, польская – у верасні 2022 года.
Ежы Скалімоўскі – вядомы польскі рэжысёр, сцэнарыст і акцёр, лаўрэат шматлікіх прэмій, у тым ліку на кінафестывалях у Канах і Венецыі.
вс