Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда працягне міжнародную дыпламатычную кампанію перад самітам НАТА

24.02.2023 10:45
Ужо сёння трэба будаваць кааліцыю перад самітам Паўночнаатлантычнага альянсу ў Вільні, лічыць Марцін Пшыдач з Канцылярыі прэзідэнта.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда PAP/Radek Pietruszka

Кіраўнік Бюро па міжнароднай палітыцы ў Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач(Marcin Przydacz) заявіў, што Анджэй Дуда плануе працягваць міжнародную дыпламатычны кампанію, у рамках якой ужо наведаў Брусель, Лондан і Мюнхен. Гаворка ідзе пра распрацоўку парадку дня перад будучым самітам НАТА ў Вільні:

- На саміце ў Вільні будуць прымацца важныя рашэнні, таму ўжо сёння трэба будаваць міжнародную кааліцыю. Перад самітам адбудзецца яшчэ адно паседжанне Веймарскага трохкутніка і будзе прынятая супольная дэкларацыя членаў ініцыятывы з нагоды гадавіны расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Саміт Паўночнаатлантычнага альянсу павінен адбыцца ў Вільні 11-12 ліпеня бягучага года. Апошні саміт НАТА прайшоў 28-30 чэрвеня мінулага года.

IAR/аз

Польшча пачынае дыпламатычны наступ перад самітам НАТА

15.02.2023 13:01
Мэтай польскіх дыпламатычных намаганняў з’яўляецца не толькі дапамога Украіне, але таксама ўзмацненне ўсходняга флангу альянсу.