Беларуская Служба

Трое апошніх затрыманых па справе аб шпіянажы на карысць Расіі трапілі пад арышт

18.03.2023 13:04
Намеснік міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын паведаміў, што пятнічныя рашэнні судоў прывялі да арышту ўсіх дзевяці затрыманых па гэтай справе.
Міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш КаміньскіPAP/Piotr Nowak

Раней суд пастанавіў арыштаваць шасцярых затрыманых падазраваных.

Станіслаў Жарын нагадаў, што гэтыя людзі былі прызнаныя супрацоўнікамі расійскіх спецслужбаў і складалі шпіёнскую сетку, якой кіруюць расіяне. Ён падкрэсліў, што расследаванне з'яўляецца прыярытэтным і ў ім задзейнічаны многія службы. Ён дадаў, што правяраюцца ўсе варыянты ў справе, і нельга выключаць далейшых дзеянняў.

Апошнімі днямі Агенцтва ўнутранай бяспекі разбіла шпіёнскую сетку, якая працавала ад імя Расіі. Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі паведаміў, што затрыманыя вялі шпіёнскую дзейнасць і рыхтавалі дыверсіі на замову расійскай выведкі. Паводле следства, падазраваныя сачылі за пастаўкамі зброі ва Украіну і мелі задачу паралізаваць гэтыя пастаўкі.

Нагадаем, што польскія ўлады не называлі нацыянальнасці і прозвішчы затрыманых. У сваю чаргу беларускія праўладныя Тэлеграм-каналы паінфармавалі, што сярод затрыманых трое беларусаў. Таксама былі агучаныя іх прозвішчы. 

ав

У складзе шпіёнскай сеткі, якая вяла дзейнасць у карысць Расіі, было трое беларусаў

16.03.2023 12:35
Група магла весці падрыхтоўку да розных дыверсіяў.

Каментары ў сацсетках пасля выкрыцця ў Польшчы расійскай шпіёнскай сеткі, у якой аказаліся трое беларусаў

17.03.2023 10:48
Беларусь абараняе сваіх «студэнтаў» і абвінавачвае Польшчу ў правакацыі супраць Саюзнай Дзяржавы.