«Мы не можам недаацэньваць такую інфармацыю, але мы павінны ставіцца да гэтага спакойна і не паддавацца стратэгіі расійскай прапаганды», – заявіў кіраўнік прэзідэнцкага Бюро па міжнароднай палітыцы Марцін Пшыдач, каментуючы заявы аб размяшчэнні Расіяй тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі. Мы ў бяспецы пад парасонам NATO, дадаў ён.
У панядзелак у тэлеэфіры TVP Info кіраўніка Бюро па міжнароднай палітыцы прэзідэнта спыталі пра заяву Уладзіміра Пуціна аб тым, што расійскія тактычныя ядзерныя ракеты будуць захоўвацца ў Беларусі з другой паловы гэтага года.
Па словах Пшыдача, «мы не можам ігнараваць такую інфармацыю», але разам з саюзнікамі па NATO і Еўрасаюзе «мы павінны ставіцца да гэтага спакойна». «Мы знаходзімся пад парасонам NATO, у бяспецы, і як Польшча мы будуем наш патэнцыял, каб палякі маглі адчуваць сябе ў бяспецы», – падкрэсліў ён.
«Гэта спроба Уладзіміра Пуціна і Крамля давесці да эскалацыі пэўных відаў пагроз і пашырэння сваёй агрэсіўнай палітыкі, у тым ліку шляхам уцягвання ў гэтую палітыку Беларусі», – сказаў Пшыдач. «Безумоўна, Крэмль, крамлёўскія кіраўнікі і Уладзімір Пуцін разумеюць, што гэтая запужванне можа выклікаць абвостраную дыскусію ў Заходняй Еўропе, не толькі ў Польшчы», – дадаў ён.
Кіраўнік Бюро па міжнароднай палітыцы прэзідэнта падкрэсліў, што «трэба да гэтага падыходзіць спакойна і не паддавацца на стратэгію, якую прапануе расійская прапаганда». «Паколькі Уладзімір Пуцін хоча, каб мы абмяркоўвалі, баяліся, спрачаліся пра гэта, трэба зрабіць усё, каб не выканаць яго план», – сказаў Пшыдач.
У суботу Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія мае намер размясціць на тэрыторыі Беларусі тактычную ядзерную зброю. Паводле Пуціна, Расія дала Беларусі, сярод іншага, дзесяць самалётаў, здольных несці ядзерныя ракеты, а да 1 чэрвеня павінны быць пабудаваны склады для захоўвання гэтай зброі.
ав