Прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў, што атака на мяжы з Беларуссю нездарма называецца «гібрыднай» і яна добра задакументаваная. У інтэрв'ю Польскаму радыё прэзідэнт Польшчы сказаў, што адказнасць за напады на польскай мяжы нясуць беларускія службы:
- Адказнасць нясе беларускі рэжым, беларуская дзяржава. Гэта пацвярджаецца і тым, што службы выціскаюць мігрантаў да мяжы і прымушаюць іх атакаваць мяжу – не дазваляюць пераходзіць праз памежныя пераходы ў адпаведнасці з законамі, а праз «зялёную мяжу», нелегальна.
Прэзідэнт Анджэй Дуда папярэдзіў, што сітуацыя можа паўтарыцца і на Сувалкскім калідоры, які можа стаць абʼектам гібрыдных нападаў.
Сувалкскі калідор – сухапутны «калідор» даўжынёй каля 100 кіламетраў, які мог бы злучыць тэрыторыю Беларусі з Калінінградскай вобласцю Расіі. Цяпер па гэтай тэрыторыі праходзіць мяжа Польшчы з Літвой.
IAR/яс