Беларуская Служба

У Варшаве праходзяць урачыстасці з нагоды 13-й гадавіны смаленскай катастрофы

16.04.2023 10:26
10 красавіка 2010 году пад Смаленскам разбіўся самалёт з 96 дзяржаўнымі дзеячамі Польшчы, у тым ліку прэзідэнтам Лехам Качыньскім і першай лэдзі Марыяй Качыньскай.
   13-   .           .
Урачыстасці з нагоды 13-й гадавіны смаленскай катастрофы. Старшыня ПіС Яраслаў Качыньскі ўсклаў кветкі да помніка ахвярам смаленскай катастрофы. PAP/Piotr Nowak

Прадстаўнікі ўрада і сем'яў ахвяраў катастрофы ўсклалі кветкі і запалілі знічы ля помнікаў Леху Качыньскаму і ахвярам смаленскай трагедыі на плошчы маршала Юзэфа Пілсудскага.

Сёлетнія юбілейныя ўрачыстасці перанесеныя на сённяшні дзень, паколькі яны супадалі з велікоднымі святамі.

Урачыстасці пачаліся а 8-й гадзіне ў касцёле варшаўскай семінарыі, дзе адбылася святая Імша за ахвяраў. Потым перад Прэзідэнцкім палацам адбылася акцыя памяці.

У 19.00 у варшаўскай катэдры адбудзецца святая Імша за ахвяраў катастрофы. Затым удзельнікі набажэнства пройдуць Маршам памяці да Прэзідэнцкага палаца. А 21-й гадзіне там павінен выступіць старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі.

Акрамя таго, з 10.00 да 19.00 перад Прэзідэнцкім палацам праходзяць канцэрты і ідзе кінаблок. Запланавана таксама супольная малітва.

ав

Трагічная гісторыя: 13 гадоў з дня Смаленскай катастрофы, у якой загінуў прэзідэнт Лех Качыньскі

10.04.2023 09:57
Расія магла браць непасрэдны ўдзел у трагедыі пад Смаленскам.

Міхаіл Саакашвілі пра Леха Качыньскага: «Ён ахвяраваў жыццём за Грузію, Смаленск быў рэваншам за Тбілісі»

12.04.2023 15:04
Былы грузінскі прэзідэнт згадаў Леха Качыньскага ў гадавіну Смаленскай катастрофы.