Беларуская Служба

Па вуліцах Варшавы прайшоў 16-ты Катынскі марш ценяў

16.04.2023 17:01
Рэканструктары і жыхары сталіцы ўшанавалі памяць палякаў, забітых у Катыні ды іншых месцах расстрэлаў на Усходзе.
.
..

У 15.00 перад Музеем Войска Польскага ў Варшаве распачаўся XVI Катынскі марш ценяў. Рэканструктары і жыхары сталіцы ўшанавалі памяць палякаў, забітых у Катыні ды іншых месцах расстрэлаў на Усходзе.

«Катынскі марш ценяў ушаноўвае памяць польскіх афіцэраў і жаўнераў, забітых у Катыні. У публічнай прасторы мы паказваем тых, хто там загінуў, праз уніформу жаўнераў Войска Польскага, Дзяржаўнай паліцыі ці Корпуса аховы мяжы, альбо калону палонных, якіх НКУС вяло ў апошні шлях», – адзначыў арганізатар Яраслаў Урублеўскі.

Марш прайшоў Каралеўскім трактам і Старым горадам, а завершыцца ля Помніка загінулым і забітым на Усходзе. Падчас маршу зачытваліся лісты з лагераў да сем'яў, імёны загінулых, у тым ліку і духавенства. Для ўдзелу ў маршы з розных куткоў Польшчы прыехала каля 250 рэканструктараў.

Арганізатары маршу – Інстытут нацыянальнай памяці і Гістарычная група «Zgrupowanie Radosław».

ав

У Варшаве праходзяць урачыстасці з нагоды 13-й гадавіны смаленскай катастрофы

16.04.2023 10:26
10 красавіка 2010 году пад Смаленскам разбіўся самалёт з 96 дзяржаўнымі дзеячамі Польшчы, у тым ліку прэзідэнтам Лехам Качыньскім і першай лэдзі Марыяй Качыньскай.

Шэсце да помніка героям гета адбылося ў рамках святкавання 80-годдзя выбуху паўстання ў Варшаўскім гета

16.04.2023 12:57
Паўстанне ў Варшаўскім гета ўспыхнула 19 красавіка 1943 году і працягвалася да 16 траўня 1943 г.