Міністр культуры ўручыў прэзідэнту Германіі справаздачу аб стратах Польшчы ў Другой сусветнай вайне
Віцэ-прэм’ер, міністар культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі перадаў прэзідэнту Нямеччыны Франку-Вальтэру Штайнмаеру поўную версію справаздачы аб польскіх стратах у выніку нямецкай акупацыі і публікацыю, прысвечаную культурным стратам.
Пётр Гліньскі разам з прэзідэнтам Нямеччыны наведалі выставу «Памяць 1943» у варшаўскай галерэі Кардэгарда.
«Я перадаю прэзідэнту поўную версію справаздачы аб польскіх стратах у выніку нямецкай агрэсіі і акупацыі падчас Другой сусветнай вайны», – сказаў Гліньскі.
«Для нас гэта вельмі важна па многіх прычынах. Мы спадзяемся пачаць дыялог з Нямеччынай на гэтую тэму», – сказаў Пётр Гліньскі і дадаў: «Я таксама перадаю прэзідэнту выданне, прысвечанае культурным стратам, страчаным прадметам, якія не знойдзены. Мы разлічваем на дыялог дзеля дабра Еўропы, нашай будучыні і дружбы паміж нашымі народамі», падкрэсліў міністр культуры.
Прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер прыехаў у Польшчу на ўрачыстасці 80-годдзя пачатку паўстання ў Варшаўскім гета.
IAR/яс