Міністры адукацыі Польшчы і Ізраілю падпісалі дамову аб сустрэчах моладзі абедзвюх краін. Пшэмыслаў Чарнэк і Ёаў Кіш размаўлялі ўчора з нагоды святкавання 80-ай гадавіны выбуху паўстання ў Варшаўскім гета.
Дэкларацыя рэгулюе правілы наведвання ізраільскай моладдзю Польшчы, а таксама стварае аснову для арганізацыі паездак моладзі з Польшчы ў Ізраіль.
Гэта дадатак да пагаднення, падпісанага некалькі тыдняў таму кіраўнікамі дыпламатыі.
ПР/юл