Учора польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 106 чалавек, паведамілі ў польскай Памежнай службе. Гэта былі, у тым ліку, грамадзяне Індыі і Самалі. На ўчастку, якія ахоўваецца заставай у Крынках, трое грамадзян Чада і трое Малі перасеклі памежную раку Свіслач.
У сваю чаргу ў ваколіцах Чарэмхі польскія памежнікі затрымалі ўкраінца, які перавозіў чатырох афганцаў. У Нараўцы арыштавалі яшчэ аднаго ўкраінца, які прыехаў за мігрантамі.
ПР/юл