Беларуская Служба

ВУП Польшчы ў 2022 годзе вырас на 5,1%

20.04.2023 16:53
Гэта больш, чым папярэднія прагнозы, якія казалі пра рост на 4,9 працэнта.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Radek Pietruszka

Валавы ўнутраны прадукт Польшчы ў 2022 годзе павялічыўся на 5,1%, што больш прагназаваных 4,9%. У 2021 годзе польская эканоміка вырасла на 6,9%, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

У першым квартале 2022 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2021 года рост ВУП быў вышэйшы за ранейшыя ацэнкі і склаў 8,8% (замест прагназаваных 8,6%), у другім квартале на 6,1% (замест 5,8%), у III квартале на 3,9% (замест 3,6%), а ў 4 - на 2,3% (замест прагназаваных 2,0%).

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у красавіку 2023 года як бягучыя, так і будучыя спажывецкія настроі палепшыліся ў параўнанні з папярэднім месяцам.

Бягучы індэкс спажывецкага даверу, які сінтэтычна характарызуе бягучыя тэндэнцыі індывідуальнага спажывання, склаў -32,2 п.п., што на 3,4 п. п. больш, чым у папярэднім месяцы.
У параўнанні з красавіком 2022 года цяперашняе значэнне BWUK вышэй на 5,0 працэнтных пунктаў

У сваю чаргу апераджальны індыкатар спажывецкага даверу, які сінтэтычна апісвае тэндэнцыі індывідуальнага спажывання на бліжэйшыя месяцы, вырас на 2,9 працэнтных пункта ў параўнанні з папярэднім месяцам і склаў -19,7 п.п..

У красавіку індэкс дасягнуў значэння на 7,3 п.п. вышэй, чым у адпаведным месяцы 2022 г.

PAP Business