Прыродазнаўча-гуманітарны ўніверсітэт у Седльцах адкрывае лекарскі факультэт. Дэкан Факультэта медыцынскіх навук і аховы здароўя Прыродазнаўча-гуманітарнага ўніверсітэта ў Седльцах Якуб Радзішэўскі(Jakub Radziszewski) паведаміў, што набор на Лекарскі факультэт на 2023/24 навучальны год пачнецца на пачатку траўня:
- Наша мэта – вяртанне да ўніверсітэцкай ідэі, то бок непасрэднага кантакту вучня і настаўніка. Мы плануем ствараць невялікія групы студэнтаў, каб яны мелі кантакт з рэальным пацыентам, у прысутнасці выкладчыка. Гаворка ідзе пра вяртанне да формулы «майстар і вучань».
У Седльцах ёсць дзве бальніцы – ваяводская і гарадская. У іх будуць адбудуцца практычныя заняткі для студэнтаў. Якуб Радзішэўскі падкрэсліў, што ўнівесрітэт у Седльцах мае неабходныя кадры ў галіне базавых і даклінічных навук:
- Мы папоўнілі нашыя кадры некалькімі прафесарамі з варшаўскіх і люблінскіх універсітэтаў. У сваю чаргу практычныя заняткі будуць праходзіць з дапамогай нашых уласных лекарскіх кадраў і пры падтрымцы кансультантаў – самастойных навуковых супрацоўнікаў.
Прыродазнаўча-гуманітарны ўніверсітэт у Седльцах даўжэйшы час рыхтаваўся адкрыць Лекарскі факультэт. ВНУ праводзіць навуковыя даследаванні ў галіне аховы здароўя і навучае медсясцёр, парамедыкаў, касметолагаў і дыетолагаў. У ВНУ дзейнічае таксама Цэнтр медыцынскага мадэлявання.
На першы курс Лекарскага факультэта ўніверсітэт плануе прыняць 60 студэнтаў.
IAR/аз