Беларуская Служба

Польшча звяртаецца да амерыканскіх аналітычных цэнтраў наконт стратаў ад вайны

21.04.2023 12:58
Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Лукаш Ясіна паведаміў, што Польшча звяртаецца ў буйныя амерыканскія аналітычныя цэнтры з інфармацыяй наконт кампенсацый стартаў, нанесеных Другой сусветнай вайной.
Polska występuje do głównych amerykańskich think tanków w sprawie odszkodowań za straty wywołane II Wojną Światową.
Polska występuje do głównych amerykańskich think tanków w sprawie odszkodowań za straty wywołane II Wojną Światową.Archiwum Cyfrowe NAC

У краіне таксама праводзіцца «прапагандысцкая і лабісцкая кампанія сярод кангрэсменаў і сенатараў ЗША адносна кампенсацыі страт, нанесеных нямецкай агрэсіяй і акупацыяй у 1939-45 гадах», – паведаміў прэс-сакратар МЗС.

Польшча патрабуе ад Германіі выплаты рэпарацый за страты, нанесеныя Другой сусветнай вайной, у памеры больш за 6 трыльёнаў 220 мільярдаў злотых. Берлін адказвае, што справа закрытая.

18 красавіка Савет міністраў РП прыняў пастанову аб неабходнасці ўрэгулявання ў польска-нямецкіх адносінах пытання рэпарацый, кампенсацый і кампенсацыі страт, панесеных Польшчы і палякам у выніку супрацьпраўнага нападу Германіі на Польшчу ў 1939 годзе і нямецкай акупацыі.

IAR/вх