Беларуская Служба

Суд ЕС у два разы зменшыў штраф, накладзены на Польшчу: з аднаго мільёна еўра, да паловы мільёна

21.04.2023 16:00
Суд Еўрасаза зменшыў штодзённы штраф, накладзены на Польшчу, з аднаго мільёна еўра да паўмільёна еўра.
TSUE obniżył karę pieniężną nałożoną na Polskę
TSUE obniżył karę pieniężną nałożoną na PolskęShutterstock/nitpicker

Справа разглядалася ў Cудзе Еўрасаюза.

Раней Польшча хадайнічала аб адмене штрафаў, аднак Еўрасаюз адхіліў заяўку.

У ліпені 2021 года Еўрапейскі суд запатрабаваў ад Польшчы неадкладна спыніць працу Дысцыплінарнай палаты Вярхоўнага суда Польшчы. Еўрапалітыкі ўпэўнены, што палата пагражае незалежнасці і бесстароннасці суддзяў.

Канстытуцыйны суд Польшчы адмовіўся выконваць рашэнне суда, аднак улады Польшчы вырашылі прыпыніць працу Дысцыплінарнай палаты КС у адказ на прэтэнзіі Еўракамісіі.

Восенню 2021 года Суд Еўрасаза абавязаў Польшчу выплачваць пеню ў памеры 1 млн еўра ў дзень.

У лістападзе 2022 года Польшча накіравала ў Еўракамісію ліст, у якім папрасіла прыпыніць налічэнне штрафаў за невыкананне рашэнняў Суда ЕС, паколькі Дысцыплінарная палата была ліквідавана. Саюз не пагадзіўся на такое рашэнне, таму што палічыў, што ў Польшчы не ліквідаваныя ўсе пагрозы для незалежнай працы суддзяў.

Доўг Польшчы перад ЕС вырас да 150 мільёнаў еўра.

IAR/вх