Беларуская Служба

Порт у Калабжэгу стане транзітным портам для грузаў з Украіны

24.04.2023 09:52
Гэта пяты порт у Польшчы, праз які дазволены транзіт украінскага збожжа ды іншых тавараў.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Adam Warżawa

Міністр развіцця і ​​тэхналогій Польшчы Вальдэмар Буда паведаміў у Twitter-ы, што з пятніцы мясцовы ўрадавы порт у Калабжэгу стане яшчэ адным транзітным портам для тавараў з Украіны. Ён дадаў, што Нацыянальнае падатковае ўпраўленне адкрыта для перамоў аб адкрыцці склада часовага захоўвання.

Апублікаваная на мінулым тыдні пастанова аб забароне на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны дазваляе яе транзіт праз парты. Сярод чатырох унесеных у закон  партоў - Гданьска, Гдыні, Шчэціна і Свінавуйсці — не было  Калабжэгу.

Па словах прадстаўнікоў порта, за адну ноч ён страціў палову тавараабароту, паколькі з мінулага года займаўся экспартам кукурузы з Украіны.

IAR