За суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 114 чалавек. Сярод іх грамадзяне Егіпта і Эрытрэі. Убачыўшы польскія патрулі, 67 чалавек павярнулі назад у Беларусь.
На ўчастку мяжы, які ахоўвае Белавежскі аддзел Памежнай службы, група з 20 замежнікаў закідала польскіх памежнікаў камянямі.
У гэтым жа раёне за аказанне дапамогі ў перасячэнні мяжы былі затрыманыя 4 чалавекі – двое грамадзян Грузіі, адзін латыш і адзін украінец.
У сваю чаргу на мяжы з Літвой, пасля пагоні польскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Украіны, які вёз у машыне васьмярых грамадзян Сірыі. Мужчыны нелегальна перасеклі мяжу з Беларусі ў Латвію, а потым у Літву і спрабавалі трапіць далей у Заходнюю Еўропу.
IAR/аз