Беларуская Служба

Еўрастат: Польшча і Чэхія маюць самы нізкі ўзровень беспрацоўя ў ЕС

03.05.2023 16:36
Польшча, пасля Чэхіі, мае самы нізкі ўзровень беспрацоўя ў Еўрасаюзе – паводле апошніх дадзеных, апублікаваных Еўрастатам.
 .
Ілюстрацыйнае фота.PAP/Wojciech Pacewicz

Паводле статыстычнай службы Еўрасаюза, у сакавіку ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 2,8 працэнта. У Чэхіі ўзровень беспрацоўя на 0,2 адсоткавага пункта ніжэй.

З пачатку году беспрацоўе ў Польшчы засталося на ранейшым узроўні – 2,8 працэнта. Аднак варта памятаць, што гэтыя дадзеныя адрозніваюцца ад паказчыкаў Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, паколькі адрозніваецца методыка разліку. Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у сакавіку беспрацоўнымі былі 5,4 працэнта жыхароў Польшчы.

Аднак, паводле дадзеных Еўрастата, Германія заняла другое месца ў ЕС разам з Польшчай. Мальта на трэцім месцы.

Сярэдні паказчык беспрацоўя па ЕС складае 6 працэнтаў, а беспрацоўе ў зоне еўра склала 6,5 працэнта.

Найгоршая сітуацыя ў Іспаніі, дзе ў сакавіку беспрацоўнымі былі амаль 13 працэнтаў грамадзян, у Грэцыі – амаль 11 працэнтаў. Гэтыя дзве краіны – адзіныя ў Еўрасаюзе з двухзначным паказчыкам беспрацоўя.

IAR / вх