5 траўня МЗС Польшчы выказала рашучы пратэст у сувязі з заявамі былога амбудсмэна РФ па справах дзяцей Паўла Астахава з заклікам да забойства амбасадара РП у Маскве. Амбасадрау Расіі ў Польшчы Сяргею Андрэеву ўручылі ноту пратэсту.
«Польскі бок выказаў рашучы пратэст у сувязі з сітуацыяй і спадзяецца на неадкладнае адкрыццё крымінальнай справы і неадкладнае пакаранне вінаватага», – напісаў у Twitter прэс-сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна.
Прэсавы сакратар ураду Польшчы Пётр Мюлер заявіў, што выклік расійскага амбасадара ў МЗС не выкліча адпаведнай рэакцыі ў Маскве.
iar/эж