Беларуская Служба

79 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу

07.05.2023 14:02
За пасобніцтва нелегалам затрыманы грамадзянін Латвіі.
Ілюстрацыйны здымакhttps://twitter.com/Straz_Graniczna

Учора 79 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу. Як паведамляе Памежная служба, гэта былі грамадзяне Эрытрэі і Ганы.


На памежным участку ў Крынках 17 чалавек развярнуліся на беларускі бок, убачыўшы патрулі ахоўнікаў. Двое грамадзян Каморскіх выспаў, грамадзянін Конга і грамадзянін Малі нелегальна пераплылі раку Свіслач.

Грамадзянін Латвіі, які перавозіў 10 імігрантаў, затрыманы за пасобніцтва.

ПР/юл