Беларуская Служба

У Польшчы хочуць дазволіць непаўналетнім адкрываць ІП

08.05.2023 19:35
«Няхай займаюцца бізнесам і рэалізуюць свае ідэі – дзяржава гэта павінна толькі падтрымліваць».
Моладзьshutterstock/Ground Picture

Польскі ўрад працуе над зменамі ў законапраект аб гаспадарчай дзейнасці, якія дазволяць непаўналетнім быць індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Актуальна польская юрыдычная сістэма дазваляе грамадзянам да 18 гадоў быць ІП, аднак кожная працэдура, звязана з гаспадарчай дзейнасцю, патрабуе згоды аднаго з бацькоў альбо юрыдычнага апекуна. Змены ў закон дазволяць непаўналетняй асобе самастойна вырашаць усе пытанні, звязаныя з ІП.

«Калі малады чалавек хоча ў інтэрнэце зарабляць грошы, калі ў яго ёсць класныя бізнес-ідэі, то, калі ласка, мы даём такую магчымасць і вызваляем крэатыўнасць моладзі», – сказаў міністр развіцця і тэхналогій Польшчы Вальдэмар Буда. «Няхай займаюцца бізнесам і рэалізуюць свае ідэі – дзяржава гэта павінна толькі падтрымліваць», – зазначыў кіраўнік ведамства.

Вальдэмар Буда сказаў, што ў краіне расце колькасць маладых людзей да 18 гадоў, якія ў інтэрнэце займаюцца творчай дзейнасцю альбо маюць крамы.

Актуальна праект зменаў знаходзіцца на міжведамасных кансультацыях.

вс