Беларуская Служба

80 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу

09.05.2023 12:16
За пасобніцтва нелегальным мігрантам былі затрыманыя грамадзянін Малдовы і Расіі.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://twitter.com/Straz_Graniczna/

Учора 80 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу, паведаміла польская Памежная служба.

Сярод парушальнікаў былі грамадзяне Эрытрэі і Эфіопіі. На ўчастку, які ахоўваецца заставай у Крынках, шэсць кангалезцаў перайшлі памежную раку Свіслач.

У сваю чаргу за пасобніцтва нелегальным мігрантам быў затрыманы грамадзянін Малдовы, які перавозіў трох сірыйцаў і двух егіпцян, а пасля пагоні — грамадзянін Расіі чачэнскай нацыянальнасці, які перавозіў грамадзян Афганістана.

ПР/юл