Беларуская Служба

Палякі ўпадабалі электрычныя аўтамабілі

09.05.2023 16:54
Летась у Польшчы зарэгістравана найбольш электрычных аўт сярод новых легкавых машын.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Paul Brennan z Pixabay/CC0

Як гаворыцца ў квартальнай справаздачы Асацыяцыі польскай аўтамабільнай прамысловасці ў першым квартале 2023 года на польскім аўтамабільным рынку было зарэгістравана 123 тысячы новых легкавых аўтамабіляў. Гэта значыць на 21% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Фірмы набылі 87 тысяч транспартных сродкаў (рост на 23%), фізічныя асобы — 36,2 тысячы новых легкавых аўтамабіляў (рост на 16%).

Адзначаецца, што ва ўсіх катэгорыях зарэгістравана больш аўтамабіляў, чым год таму, але найбольшы за год прырост (на 38,6%) зафіксаваны на транспартныя сродкі з альтэрнатыўным прывадам. «У перыяд са студзеня па сакавік 2023 года палякі зарэгістравалі 54 тысячы легкавых аўтамабіляў на альтэрнатыўным прывадзе», — адзначаецца ў справаздачы.

«Нягледзячы на ​​тое, што на рынку па-ранейшаму дамінуюць гібрыдныя аўтамабілі, якія складаюць амаль 87% прададзеных аўтамабіляў (+37,4%), найбольшы рост колькасці новых рэгістрацый зафіксаваны менавіта на электрамабілі — ажно 81%, дзякуючы праграмам падтрымкі на пакупку электрамабіляў і развіцця зараднай інфраструктуры», - гаворыцца ў даследаванні.

Дадаецца, што ў першым квартале 2023 года ў Польшчы было выраблена 148 тысяч аўтамабіляў, гэта значыць на 65% больш чым у мінулым годзе. Рост зафіксаваны ў кожнай з катэгорый, прычым найбольшы рост у катэгорыі мікрааўтобусаў і легкавых аўтамабіляў (на 96%), найменшы ў сегменце аўтобусаў (на 13%).

PAP/юл