Беларуская Служба

Міністры сельскай гаспадаркі краін, што мяжуюць з Украінай, звяртаюцца да Еўракамісіі

11.05.2023 16:36
Міністры сельскай гаспадаркі Польшчы, Балгарыі, Румыніі, Славакіі і Венгрыі зноў заклікаюць Еўрапейскую камісію прапанаваць адпаведныя, юрыдычна абавязковыя механізмы ў сувязі з павелічэннем паступлення сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі з Украіны.
Obecny rząd wywalczył równe, średnie unijne dopłaty dla polskich rolników
Obecny rząd wywalczył równe, średnie unijne dopłaty dla polskich rolnikówGround Picture/Shutterstock

З ініцыятывы Польшчы сёння быў накіраваны сумесны ліст міністраў да віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі, еўракамісара па гандлі Валдзіса Дамброўскіса і еўракамісара па сельскай гаспадарцы Януша Вайцяхоўскага з гэтай нагоды.

У лісце міністры выказваюць меркаванне, што рашэнні, якія ўступілі ў сілу 2 мая 2023 года, могуць апынуцца неэфектыўнымі і недастатковымі.

Яны адзначаюць, што, у адпаведнасці з рэгламентам Камісіі, забарона на імпарт не распаўсюджваецца на тавары, увезеныя на падставе кантрактаў, падпісаных да ўступлення ў сілу гэтага рэгламенту, гэта значыць да 2 мая 2023 года.

Падпісанты ліста звяртаюцца ў тым ліку да Еўракамісіі з просьбай пастаяннага маніторынгу імпарту іншых адчувальных аграхарчовых прадуктаў з Украіны і, пры неабходнасці, хуткага ўвядзення прэвентыўных мер, а таксама карэкціроўкі ўзроўню падтрымкі з улікам фактычных страт і мабілізацыі дадатковых сродкаў.

IAR/вх