Беларуская Служба

Польскі ўрад хоча даць пенсіянерам яшчэ адну надбаўку пенсіі – «чатырнаццатку» – на пастаяннай аснове

16.05.2023 15:30
Гэтая дапамога будзе выплачвацца не менш, чым на ўзроўні мінімальнай пенсіі.
Міністр па справах сям’і і сацыяльнай палітыкі Марлена МалёнгFoto: PR24/AK

Урад прыняў законапраект аб чатырнаццатай пенсіі, увёўшы гэтую надбаўку на пастаяннай аснове. Міністр сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг патлумачыла, што дапамога будзе выплачвацца перыядычна.

«Гэтая дапамога будзе выплачвацца не менш, чым на ўзроўні мінімальнай пенсіі. Мы ўводзім пэўны даходны крытэрый, каб у першую чаргу накіраваць гэтую падтрымку тым людзям, якія ў ёй найбольш маюць патрэбу, гэта значыць людзям з самай малой пенсіяй», – патлумачыла Марлена Малёнг.

Поўную суму «чатырнаццатай пенсіі» у памеры мінімальнай пенсіі атрымаюць асобы, чыя пэнсія па ўзросту або па інваліднасці не перавышае 2900 злотых брута ($690). У астатніх «чатырнаццатка» будзе паменшана на суму, якая перавышае 2900 злотых.
Мяркуецца, што поўную суму пенсійнай дабаўкі атрымаюць 7 мільёнаў польскіх пенсіянераў.

яс/IAR