Беларуская Служба

Работнікі з Беларусі ў групе пажаданых у Польшчы

12.07.2023 16:03
М.Вонсік: Польская дзяржава мае права вырашаць, хто можа прыязджаць у Польшчу.
Намеснік міністра ўнутраных спраў Мацей Вонсік screen PAP

Галоўны прынцып польскай міграцыйнай палітыкі заключаецца ў тым, што польская дзяржава мае права вырашаць, хто можа прыязджаць у Польшчу – заявіў у Сейме намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік.

Ён адзначыў, што апошнім часам у публічнай прасторы з'явілася шмат фэйкаў. «Першы – гэта змешванне паняццяў – змешванне нелегальнай іміграцыі з прыёмам сезонных рабочых», – растлумачыў ён.

Ён нагадаў, што нелегальная іміграцыя – гэта наплыў замежнікаў, якія нелегальна перасякаюць «зялёную мяжу», таму што не могуць легальна трапіць у Еўрасаюз іншым шляхам. «Але наймаць часовых работнікаў – гэта зусім іншая рэч», – ацаніў Вонсік. Ён растлумачыў, што ЕС і Польшча маюць патрэбу ў такіх работніках для сельскагаспадарчай і сезоннай працы, і дадаў, што краіны, з якіх едуць работнікі у Польшчу падзялілі на групы:

- Першая – краіны ЕС, ад якіх не патрэбныя дазволы на працу. Краіны, з якіх мы разглядаем прыезд людзей як вельмі пажаданы – гэта Украіна, Беларусь, Малдова, Арменія, і краіны, з якіх існуе высокая міграцыйная рызыка, дзе мы праводзім вельмі шырокую праверку людзей.

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік падкрэсліў, што працадаўца звяртаецца за дазвол на працу для іншаземца. Пасля гэтых людзей правяраюць польскія і міжнародныя службы. Калі яны не пройдуць праверкі, не атрымліваюць візы.

Вонсік адзначыў, што са 135 тыс. заявак на атрыманне дазволу на працу, іх атрымалі толькі 28 тысяч чалавек.
Цяпер у Польшчы працуе каля мільёна замежнікаў, у тым ліку толькі 2,5% з краін павышанай міграцыйнай рызыкі.

яс/IAR