Беларуская Служба

Памежная служба: Учора 81 іншаземец спрабаваў нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

13.07.2023 18:02
Ля Дубічаў Царкоўных польска-беларускую мяжу перасякала вялікая група з 35 чалавек, паведамляюць памежнікі.
Польскія памежнікі на ахове мяжы з Беларуссю фота: twitter.com/Straz_Graniczna

За мінулыя суткі 81 іншаземец спрабаваў нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу.  Гэта былі, у тым ліку, грамадзяне Туркменістана і Ірана. Сем з іх, убачыўшы польскія патрулі, павярнулі назад у Беларусь.

Ля Дубічаў Царкоўных мяжу перасякала вялікая група з 35 чалавек. Затрыманыя 25 грамадзян Афганістана, сем грамадзян Сірыі і трое грамадзян Ірана.

Учора за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы былі затрыманыя двое замежнікаў.

IAR/аз

Польскія службы разарвалі сетку нелегальных перавозак мігрантаў ад мяжы з Беларуссю ў Нямеччыну

12.07.2023 18:27
Яны маглі перавезці да 200 чалавек, зарабляючы каля 5 тысяч з кожнага чалавека.