Беларуская Служба

Мінабароны Польшчы: Саміт НАТА прынёс важныя рашэнні для нашай нацбяспекі

15.07.2023 14:03
Прынятыя планы абароны прадугледжваюць выкарыстанне адэкватных сітуацыі сіл.
  ()
Войска Польскае (ілюстрацыя)Фота: twitter.com / @SztabGenWP / sierż. Rafał Samluk

Намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Войцех Скуркевіч заявіў, што падчас саміту НАТА ў Вільні былі прынятыя рашэнні, асабліва важныя з пункту гледжання нацыянальнай бяспекі Польшчы і бяспекі краінаў усходняга флангу Паўнончаатлантычнага Альянсу.

Палітык падкрэсліў, што прынятыя планы абароны прадугледжваюць выкарыстанне адэкватных сітуацыі сіл. Прадугледжваецца, што ў выпадку пагрозы не менш за 300 тысяч вайскоўцаў будуць разгорнутыя на працягу 10 дзён:

-Будуць адэкватныя сілы, якія можна выкарыстоўваць – гаворка ідзе пра 300 тысяч вайскоўцаў. Гэта сапраўды паказальная лічба. Тым больш, што ў гэтых планах мы скарацілі да мінімуму час разгортвання. То бок не так, як было ў папярэдніх планах, дзе тэрмін дзеяння ў адказ быў 30 дзён. Цяпер у нас 10 дзён. Гэта хуткая рэакцыя.

Намеснік міністра абароны Польшчы таксама падкрэсліў, што ўзмацненне ўсходняга флангу НАТА азначае ўзмацненне бяспекі на мяжы з Беларуссю, а ў Польшчы будуць створаны сучасныя склады ўзбраення і абсталявання Паўночнаатлантычнага Альянсу.

iar/эж

Прэзідэнт В.Зяленскі: вынікі саміту добрыя, але яны былі б ідэальнымі, калі б нас запрасілі ў НАТА

12.07.2023 13:23
«Я разумею, што Украіна не можа быць членам НАТА, пакуль ідзе вайна».