Беларуская Служба

СМІ: Польшча становіцца для чэшскіх турыстаў новай Харватыяй

15.07.2023 19:14
Продажы тураў у Польшчу выраслі ў параўнанні з папярэднім годам на 50%. 
 ()
Сопат (ілюстрацыя)Photo: Radio Poland

Чэхам больш не трэба ездзіць у Харватыю, дзе кошты таксама выраслі ў сувязі з пераходам на еўра. Яны знайшлі новае любімае месца для адпачынку – Польшчу. Чэхам падабаецца, што на Балтыйскім моры не так горача, як на поўдні Еўропы, ім імпануе шырокі спектр паслуг, добрыя магістралі і чыстыя пясчаныя пляжы, на якіх нешматлюдна, піша польскі штодзённік Gazeta Wyborcza.

Дырэктар чэшскага дысконтнага партал Slevomat Ладзіслаў Весялы расказаў Forbes, што сёлета Польшча ўпершыню стала адным з самых папулярных летніх напрамкаў для чэшскіх турыстаў. Паводле яго, продажы тураў у Польшчу выраслі ў параўнанні з папярэднім годам на 50%. Чакаецца, што цікавасць да адпачынку ў суседняй для чэхаў Польшчы будзе надалей расці.

«Людзі пачалі падарожнічаць і пераканаліся, што стэрэатыпы пра Польшчу як пра адсталую краіну састарэлі. Усё больш і больш чэхаў прызнаюць, што Польшча абагнала іх краіну па ўзроўні развіцця інфраструктуры і паслуг», – адзначае адзін з жыхароў Прагі. І прыводзіць прыклад, як Польшчу прадстаўляюць у чэшскіх СМІ: «Гэта ўжо не толькі краіна, дзе можна танней купляць прадукты харчавання і запраўляцца бензінам, але і прывабны напрамак у параўнанні з усё больш дарагой Харватыяй, якая да гэтага часу была летнім хітом для чэхаў».

эж