Беларуская Служба

У Польшчы затрымалі дваіх беларусаў за дапамогу ў нелегальнай міграцыі

16.07.2023 11:34
Учора 101 чалавек спрабаваў нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу.
Ілюстрацыйнае фотаTwitter/@Straz_Graniczna

За ўчорашні дзень з Беларусі ў Польшчу спрабаваў нелегальна трапіць 101 чалавек, паведамляе Памежная служба. Сярод мігрантаў былі грамадзяне Каморскіх выспаў і Анголы.

У ваколіцах Пласка два суданцы нелегальна перайшлі на польскі бок па беразе Аўгустоўскага канала. Каля Крынак два чалавекі спрабавалі перайсці памежную раку Свіслач, але, убачыўшы польскія патрулі, вярнуліся ў Беларусь.

Памежная служба таксама паведаміла аб затрыманні за садзейнічанне ў незаконным перасячэнні мяжы двух беларусаў, якія на двух аўтамабілях перавозілі семярых самалійцаў.

Падляшскі аддзел памежнай аховы нядаўна паведаміў, што з пачатку 2023 года памежнікі зафіксавалі больш за 15 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы і затрымалі больш за 400 памагатых і арганізатараў нелегальнага перасячэння мяжы.

У 2022 годзе ўздоўж 186 км мяжы з Беларуссю была пабудавана сталёвая агароджа вышынёй 5,5 м. Яе дапаўняе электронная сістэма камер і датчыкаў.

PAP / вх