Беларуская Служба

Мігранты закідалі машыну польскіх памежнікаў камянямі

17.07.2023 11:30
За апошнія суткі 158 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу.
Мігранты закідалі машыну польскіх памежнікаў камяняміФота: twitter.com/Straz_Graniczna

Учора 158 нелегальных мігрантаў спрабавалі перасекчы беларуска-польскую мяжу і трапіць у Польшчу. Памежная служба паведаміла, што сярод іх былі грамадзяне Бангладэш, Пакістана і Емена. Група з 11 чалавек, убачыўшы памежнікаў, павярнула на беларускі бок.

На ўчастку ў Мельніку групы замежнікаў з беларускага боку тройчы атакавалі патрулі памежнай службы. Адна з машын атрымала пашкоджанні.

Падляшскі аддзел памежнай аховы нядаўна паведаміў, што з пачатку 2023 года памежнікі зафіксавалі больш за 15 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы і затрымалі больш за 400 памагатых і арганізатараў нелегальнага перасячэння мяжы.


IAR / вх