Беларуская Служба

На рэферэндуме, які плануецца разам з парламенцкімі выбарамі, можа быць тры пытанні

17.07.2023 16:31
 .
Ілюстрацыйнае фота. PAP/Adam Warżawa

Паводле неафіцыйнай інфармацыі партала i.pl, атрыманай ад кіраўніцтва PiS і ўрада, акрамя пытання аб механізме ЕС для перамяшчэння нелегальных мігрантаў, на рэферэндуме могуць паўстаць яшчэ два пытанні. Адно з іх датычыцца б ваенных рэпарацый з Нямеччыны, якіх патрабуе польскі ўрад, а другое – вета ЕС. Размова ідзе пра прапанову Францыі і Германіі, якія хацелі б перайсці да галасавання кваліфікаванай большасцю па пытаннях агульнай знешняй і падатковай палітыкі.

Як паведамляе i.pl, на гэтым тыдні адбудзецца пасяджэнне прэзідыуму Палітычнага камітэта PiS, дзе, верагодна, вырашаць, колькі пытанняў будзе вынесеная на рэфэрэндум.

IAR / вх