У авіякатастрофе ў Хрцыне пацярпелі 10 чалавек: пяць чалавек загінулі, пяць атрымалі раненні. Пра гэта паведаміла прадстаўніца Галоўнага штаба Дзяржаўнай пажарнай службы Моніка Навакоўска-Брында.
Лёгкаматорны самалёт Cessna упаў на ангар падчас пасадкі, у ангары ў гэты момант людзі хаваліся ад дажджу.
«Вядома, што кожны чалавек, які ведае, што набліжаецца шторм, будзе шукаць сховішча ў бяспечным месцы. На жаль, гэты ангар такім не аказаўся», – сказала Моніка Навакоўска-Брында.
Яна ўдакладніла, што на борце самалёта знаходзіліся тры пілоты, адзін з іх загінуў, яшчэ адзін атрымаў раненні.
На пытанне, ці магло надвор'е стаць прычынай катастрофы, прадстаўніца Галоўнага штаба Дзяржаўнай пажарнай службы адказала, што «ў якасці магчымай прычыны мы можам назваць метэаралагічныя ўмовы».
PAP / вх